Адно акно - Браславский центр детей и молодёжи

Адно акно

Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленайасобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна прадставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян:

Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца:

- па тэлефоне +375 2153 22 7 04

Для таго, каб скарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- адрас

- тэлефон

- адрас электроннай пошты

- кароткі змест заявы

- куды раней звярталіся па дадзеным пытанні

- ці маецца перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананыя

Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўляемых звестак, якія неабходныя для падрыхтоўкі да прыёму.

Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў пра злачынства, разгляду не падлягаюць.

Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у кабінеце №2 ў намесніка дырэктара Шамёнак Алены Вітольдаўн